Былы следчы Яўген Юшкевіч — у СІЗА КДБ
Яго дзяўчына піша, што яго ля дома чакала міліцыя.
![photo_2021_04_19_19_24_08.jpg photo_2021_04_19_19_24_08.jpg](/img/v1/images/photo_2021_04_19_19_24_08.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Не выходзіць на сувязь былы следчы Яўген Юшкевіч. Яго дзяўчына піша, што яго ля дома чакала міліцыя.
25 лістапада ён быў затрыманы па крымінальнай справе і быў прызнаны палітвязнем. 4 снежня меру стрымання замянілі на падпіску аб нявыездзе.
Дзяўчына Яўгена Юшкевіча, Валерыя Эйсмант, раней таксама была затрыманая цэнтральным апаратам КДБ, гэта адбылося 4 снежня. Валерыя — былая супрацоўніца пракуратуры Мінска. Неўзабаве яе выпусцілі.
Дапоўнена:
Адвакатка Яўгена Юшкевіча Марыя Калесава-Гудзіліна напісала, што ён у СІЗА КДБ.
Паводле яе слоў, сваякам паказалі пастанову на ператрус, дзе пазначаны артыкул 289 КК («Акт тэрарызму»).