У сеціве з’явіўся спіс імёнаў і прадпрыемстваў з трэцяга пакета санкцый ЕС (абноўлена)
Апублікаваны спіс прадпрыемстваў і фізічных асоб, у дачыненні да якіх Еўрасаюз уводзіць санкцыі ў рамках трэцяга пакета санкцый адносна Беларусі.
Ён апублікаваны ў афіцыйным часопісе ЕС, перадае Радыё Свабода.
У спісе фігуруюць
Кампаніі:
ААТ «140 рамонтны завод» —дзяржаўнае прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу, якое спецыялізуецца на рамонце і мадэрнізацыі бранятанкавай тэхнікі.
ААТ «Агат — электрамеханічны завод» — спецыялізуецца на вытворчасці спецыяльнай тэхнікі для патрэб Мінабароны. Адказныя за стварэнне загараджальнага комплексу «Рубеж».
Dana Holdings — адзін з галоўных фінансавых памочнікаў рэжыму. Холдынг трымае цесныя сувязі з Лукашэнкам.
ТАА «Сінэзіс» — адказныя за дэанон мірных пратэстуючых і перадачу гэтых дадзеных рэжыму. Кампанія-распрацоўшчык праграмнага забеспячэння па распазнанні асоб.
Упраўленне справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Шэймана.
ААТ «МЗКЦ» — з’яўляюцца часткай ваенпраму. Звальнялі супрацоўнікаў за іх палітычныя погляды.
ЗАТ «Белтэхэкспарт» — прыватнае прадпрыемства, якое займаецца экспартам зброі і ваеннай тэхнікі.
Заўважым, што абвешчана пра санкцыйны спіс з сямі кампаній. У гэтым спісе іх восем.
Персаналіі:
Анатоль Сівак — віцэ-прэм’ер
Іван Эйсмант — кіраўнік БТ
Уладзімір Каранік — былы міністр аховы здароўя, цяпер кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама
Наталля Качанава — старшыня Савета Рэспублікі
Андрэй Швед — генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь
Ігар Луцкі — міністр інфармацыі
Віталь Стасюкевіч — намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі, Гродна
Ігар Калінік — начальнік Савецкага РУУС г.Мінска. Савецкае РУУС з’яўляецца адным з «ударнікаў» у сферы жудаснага стаўлення да затрыманых
Вікторыя Шабуня — суддзя Цэнтральнага раённага суда г. Мінска
Аляксандр Петраш — суддзя Цэнтральнага раённага суда г. Мінска
Вадзім Прыгара — кіраўнік Маладзечанскага РАУС
Арцём Дунька — старшы інспектар ДФР КДК
Ігар Бурмістраў — першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі
Павал Лёгкі — намеснік міністра інфармацыі
Дзмітрый Шумілін — намеснік начальніка аддзела масавых мерапрыемстваў ГУУС Мінгарвыканкама
Андрэй Лагуновіч — суддзя Савецкага раённага Суда г. Гомель
Мікалай Верабей — бізнесмен.
Аляксандр Шакуцін — бізнесмен.
Алег Каразей
Віктар Станіслаўчык
Дзьмітры Кур’ян
Аляксандар Турчын
Дзьмітры Шумілін
Алена Някрасава —суддзя. Выносіць палітычныя прысуды з 2007 года.
Юлія Густыр — суддзя. Выносіць палітычныя прысуды.
Марына Фёдарава — суддзя. выносіць палітычныя прысуды.
Наталля Дзядкова — суддзя. Выносіць палітычныя прысуды.
Алена Жывіца — суддзя. Выносіць палітычныя прысуды.
Алена Літвіна — суддзя. Выносіць палітычныя прысуды.
Пакуль незразумела, чаму са шматлікай колькасці, напрыклад, суддзяў, якія выносілі палітычна матываваныя рашэнні, абраныя менавіта гэтыя. Мажліва, па іх былі прадстаўленыя верыфікаваныя дадзеныя.