Гэта яшчэ не канец: Еўрасаюз у пачатку 2021 года абмяркуе чацвёрты пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з міністрам замежных спраў ЕС Жазэпам Барэлем абмеркавала новыя санкцыі і дапамогу для Беларусі.

«Гаворка ішла пра больш жорсткія кропкавыя эканамічныя санкцыі супраць памагатых Лукашэнкі і кампаній, якія рэпрэсуюць рабочых за іх палітычныя погляды», — гаворыцца ў паведамленні на тэлеграм-канале Ціханоўскай.
Як перадае АФН, у паведамленні адзначаецца, што наступны пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі будзе абмеркаваны ў Еўропе ў пачатку наступнага года.
Сёння ЕС узгадніў трэці пакет санкцый супраць 29 фізічных асоб і 7 прадпрыемстваў Беларусі.