«Ніякі ён не нацыст!» — саслужывец затрыманага Данілава
Журналіст Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё Аляксандр Папко пазнаў
у відэарэпартажы БТ свайго саслужыўца Віктара Данілава. Імя затрыманага
назваў дзяржаўны тэлеканал АНТ у сваім матэрыяле супраць колішняй
арганізацыі «Белы легіён».
21 сакавіка ў Беларусі былі затрыманыя амаль два дзесяткі чалавек, частка якіх у мінулым мела датычнасьць да «Белага легіёну»
«Я быў шакаваны гэтым відэа, — кажа Аляксандр Папко. — На ім мой армейскі таварыш Віця Данілаў. Мы пазнаёмілася падчас службы ў рэзэрве ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры ў Печах. Віця быў намесьнікам камандзіра аднаго са ўзводаў. Ён быў найлепшым намесьнікам ва ўсёй роце. Выдатны, ідэальны салдат, якога слухаліся ўсе падначаленыя і які карыстаўся павагай і аўтарытэтам людзей».
Чытаць далей: https://www.svaboda.org/a/28385034.html