Нумізматычны скарб на беларуска-польскай мяжы
Кантрабанду царскіх манет васямнаццатага стагоддзя спынілі на пераходзе ў Палоўцах — Пяшчатцы польскія мытнікі.
![scs_2017.05.09.1.jpg scs_2017.05.09.1.jpg](/img/v1/images/scs_2017.05.09.1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Манеты хацеў правезці ў Польшчу 43-гадовы грамадзянін Беларусі. Супрацоўнікі мытні знайшлі ў яго машыне сховішча над коламі і ў падлозе багажніка.
Аказалася, што ўнутры знаходзіліся 680 манетаў наміналам 5 капеек. Як кажа Мацей Чарнэцкі з прэ-службы Беластоцкай казначэйскай адміністрацыі, эксперты па археалогіі і нумізматыцы пацвердзілі высокую вартасць манет:
— Манеты часоў праўлення Кацярыны ІІ — гэта антыкварныя прадметы высокай гістарычнай каштоўнасці. Іх рынкавая цана вагаецца ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень злотых. Адзінкавыя, найбольш добра захаваныя экземпляры, ацэнены спецыялістамі нават больш чым у дзве тысячы злотых.
![scs_2017.05.09.2.jpg scs_2017.05.09.2.jpg](/img/v1/images/scs_2017.05.09.2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Спачатку мужчына гаварыў, што не ведае нічога пра схаваныя ў яго машыне манеты. Потым, аднак, прызнаў сваю віну.
Беластоцкія функцыянеры пачалі супраць беларуса справу, а манеты канфіскавалі.
![scs_2017.05.09.3.jpg scs_2017.05.09.3.jpg](/img/v1/images/scs_2017.05.09.3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![scs_2017.05.09.4.jpg scs_2017.05.09.4.jpg](/img/v1/images/scs_2017.05.09.4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота podlaskie.kas.gov.p