Па просьбе суседкі: у Капыльскім раёне павесілі сабаку

Двое жыхароў вёскі ў Капыльскім раёне павесілі чужога сабаку па просьбе суседкі. Пра гэта паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Генадзь Вештарт.

petlya_1.jpg

Пракуратурай Мінскай вобласці 30 сакавіка ўзбуджаная крымінальная справа па факце жорсткага абыходжання з жывёлай па ч. 2 арт. 339-1 КК. 

«Праверка ўстанавіла, што 1 студзеня двое жыхароў в. Лугавая з хуліганскіх меркаванняў адлавілі каля дома сабаку дваровай пароды, які належаў дачцэ адной іх жыхарак вёскі. З дапамогай загадзя прыгатаванай вяроўкі ля аднаго з дамоў яны павесілі жывёлу. У працэсе сабака ўкусіў аднаго з мужчын за запясце правай рукі», — распавёў Генадзь Вештарт. Высветлілася, што забіць сабаку вяскоўцам прапанавала суседка, якая неўзлюбіла жывёлу за тое, што яна напярэдадні неаднаразова палохала яе гусей.

Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ва ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.
Паводле belta.by