Пачаўся закрыты суд над лідарам арганізацыі «Альтэрнатыва» Алегам Корбанам
Палітыка вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў.
![korban_1.jpg korban_1.jpg](/img/v1/images/korban_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Алега Корбана затрымалі 25 кастрычніка, супраць яго завялі крымінальную справу за «групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак» па арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Працэс адбываецца ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы, піша «Радыё Свабода».
Суддзя Вольга Малашэнка пастанавіла, што справа будзе слухацца ў закрытым рэжыме, паведаміла жонка Алега Корбана Вольга. Чым абумоўлена такое рашэнне, не паведамляецца.
Алег Корбан — адзін з актывістаў, якія выступалі супраць рэстарацыі «Поедем поедим» у Курапатах. У папярэднія гады яго шмат разоў затрымлівалі і арыштоўвалі за палітычную дзейнасць, заводзілі крымінальныя і адміністрацыйныя справы. Ён — першы лаўрэат памятнага знака імя Віктара Івашкевіча, які ўручаецца за арганізацыю масавых акцый у Беларусі, што мелі істотны ўплыў на грамадства.
3 снежня 2020 года Алега Корбана прызналі палітвязнем.