Пачынаюцца рэпетыцыі параду. Куды лепей не сунуцца на машыне?
19 чэрвеня ў Мінску пачынаецца падрыхтоўка да параду на 3 ліпеня, зноў будуць перакрываць дарогі.
![parade.png parade.png](/img/v1/images/parade.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасля 23:00 19 чэрвеня паступова будуць перакрывацца:
- праспект Машэрава ад вуліцы Чырвонай да вуліцы Ціміразева;
- вуліца Ціміразева ад праспекту Машэрава да вуліцы Сапёраў;
- вуліца Сапёраў цалкам;
- праспект Пераможцаў ад вуліцы Сапёраў да транспартнай развязкі з вуліцай Арлоўскай.
Таксама на адзначаных маршрутах будзе перакрыты рух грамадскага транспарту. Каб нікуды не спазніцца і не нервавацца за стырном, лепей планаваць свой маршрут з улікам гэтай інфармацыі.
Паводле belsat.eu