Пад санкцыі ЗША трапілі 13 беларускіх вайскоўцаў
13 службовых асоб з Узброеных сіл Беларусі трапілі пад санкцыі ЗША. Пра гэта піша Еўрарадыё са спасылкай на выданне The Washington Post.

Буча. Фота: Facebook/Людміла Дзянісава
"Забарона на выдачу віз распаўсюджваецца на 2596 расійскіх вайскоўцаў і 13 беларускіх вайсковых службовых асоб, сярод якіх падазраваныя ва ўдзеле ў расправе над мірным насельніцтвам у Бучы, прыгарадзе Кіева, які стаў сінонімам жудасных ахвяр вайны", — гаворыцца ў матэрыяле.
Амерыканскія журналісты спасылаюцца на заяву дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена.