Bloomberg: у Расіі чакаюць наймацнейшага эканамічнага спада з 1994 года

Мінфін Расіі чакае зніжэння ВУП краіны на 12% у 2022 годзе. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на ўнутраны прагноз расійскага Міністэрства фінансаў.

_1x_1_2.jpg

Скарачэнне расійскай эканомікі на 12% будзе самым вялікім з 1994 года, калі ВУП краіны знізіўся на 12,6%.

Раней розныя ведамствы і арганізацыі ацэньвалі зніжэнне ВУП Расіі на 8-10%. Скарачэнне расійскай эканомікі залежыць ад аб'ёму санкцый. Дадатковым ударам можа стаць нафтавае эмбарга, якое хочуць зацвердзіць у рамках шостага пакета санкцый Еўрасаюзу.