Экс-камандзір «Азова» паведаміў аб падрыхтоўцы ваеннай аперацыі па дэблакадзе Марыупаля
Былы камандзір палка «Азоў» Максім Жорын кажа, што ваенны план распрацоўваюць паралельна з дыпламатычным.
Акрамя дыпламатычнага шляху правядзення дэблакады Марыупаля, украінскія абаронцы працуюць над падрыхтоўкай ваеннага плана. Гэтая праца вядзецца з вышэйшым кіраўніцтвам УСУ, паведаміў экс-камандзір палка «Азоў» Максім Жорин, піша unian.net са спасылкай на 24 канал.
Паводле яго ацэнкі, за першыя паўтара месяца было абсалютна
рэальна правесці ваенную дэблакаду Марыупаля — гэты працэс быў магчымы адносна
невялікімі сіламі. Жорын кажа, што гатоўнасць ісці на дэблакаду выказвалі сотні
добраахвотнікаў, нягледзячы на складанасць такой аперацыі. У цяперашні час, канстатуе
ён, правесці аднаэтапную дэблакаду ўжо немагчыма.
«Зрэшты, акрамя дыпламатычнага працэсу, паралельна ўсё
ж такі ідзе працэс па падрыхтоўцы ваеннай аперацыі па дэблакадзе горада. Яна
можа быць на сённяшні дзень некалькіэтапнай з папярэдне вызваленымі іншымі
гарадамі, перагрупоўкай», — патлумачыў Жорын.
Ён дадаў, што на гэта трэба нямала часу, бо спачатку варта
даўкамплектавацца неабходнай вайсковай тэхнікай і ўзбраеннем.
«Я не ўпэўнены, што гэты час ёсць у тых, хто цяпер
знаходзіцца на тэрыторыі «Азоўсталі». Таму мы рыхтуемся і працуем
паралельна па двух кірунках: і дыпламатычным — для таго, каб іх выратаваць і
вывезці адтуль, і ў вайсковым, які ў любым выпадку будзем рэалізоўваць», — патлумачыў вайсковец.
Ён запэўніў, што ў дадзеным пытанні кансультацыі вядуцца
выключна з вышэйшым кіраўніцтвам ВСУ.
Расійскія войскі атачылі Марыупаль у
першыя дні шырокамаштабнага ўварвання ва Украіну. 1 траўня пачалася эвакуацыя
цывільных, якія хаваліся ў бамбасховішчы на "Азоўсталі».
3 траўня расійскія акупанты пачалі штурмаваць завод. Яны ужывалі бронетэхніку і танкі, спрабавалі высадзіць дэсант з дапамогай катэраў і
прыцягнулі велізарную колькасць пяхоты.
Цяпер расійцы працягваюць інтэнсіўна абстрэльваць «Азоўсталь». Яны працуюць ствольнай артылерыяй, танкамі, мінамётамі,
пяхота спрабуе штурмаваць тэрыторыю завода, таксама працуюць снайперы.
8 траўня на брыфінгу з тэрыторыі завода «Азоўсталь» афіцэр разведкі ўпраўлення палка «Азоў» Ілля
Самойленка заявіў, што байцы не атрымліваюць ніякай дапамогі і засталіся з
ворагам сам-насам. Ён таксама дадаў, што байцы не маюць намеру здацца ў палон і
будуць весці баявыя дзеянні да апошняга.