Кіраўніца Еўракамісіі пагаварыла з Орбанам і заявіла аб прагрэсе ў перамовах па нафтавым эмбарга

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен напярэдадні заявіла, што ўдалося дамагчыся прагрэсу ў перамовах па шостаму пакету санкцый супраць Расіі, які прадугледжвае адмову ад расійскай нафты. Яна асабіста гутарыла з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, які катэгарычна супраць нафтавага эмбарга.

lyajen_1_1.jpg

«Сённяшняя вячэрняя дыскусія з прэм'ер-міністрам Віктарам Орбанам была карыснай для высвятлення пытанняў, звязаных з санкцыямі і энергетычнай бяспекай. Мы дасягнулі прагрэсу, але патрэбна далейшая праца», — напісала яна ў твіце, паведамляе reform.news.

Паводле яе слоў, ЕК распачне дадатковыя намаганні ў частцы рэгіянальнага супрацоўніцтва ў сферы нафтавай інфраструктуры.

Нагадаем, супраць нафтавага эмбарга выступаюць Венгрыя, Славакія, Чэхія. Яны рызыкуюць застацца без нафты ў выпадку забароны на пастаўкі з Расіі. Мяркуецца, што ім дадуць больш працяглы пераходны перыяд, альбо зробяць іншыя выключэнні. У любым выпадку, згодна з раней агучанымі планамі, адмова ад расійскай нафты плануецца не раней канца года.