Хакеры ўзламалі налады Smart TV у Расіі, размясціўшы антываеннае паведамленне

Пра гэта паведамляе «Свабода» са спасылкай на DW.

original_51.jpg

Хакеры ўзламалі налады праграмаў тэлевізараў Smart TV у Расеі, разьмясьціўшы там антываенны надпіс.
Уначы і раніцай 9 траўня замест назваў перадачаў на тэлеканалах зьявілася паведамленьне: «На вашых руках кроў тысяч украінцаў і сотняў іх забітых дзяцей. ТБ і ўлады хлусяць. Не вайне».
Як указала ў сваім Telegram-канале журналістка Ксенія Сабчак, надпіс бачылі карыстальнікі МТС, НТВ-плюс, «Ростелекома» і ўладальнікі прыставак Winx. Паводле зьвестак мэдыяпраекту «Вось так», антываенны надпіс таксама трансьлявалі карыстальнікам плятформы Kion.
Такі ж надпіс заўважылі ў раскладзе перадачаў «Первого канала» і «России-1» на сэрвісе «Яндекс.Телепрограмма».
Расейскі відэахостынг Rutube раніцай 9 траўня паведаміў аб «магутнай кібэратацы». Відэапартал да гэтага часу недаступны. У Telegram-канале Rutube паведамляецца, што «вядуцца працы па аднаўленьні інфраструктуры».
Як сьцьвярджаюць у кампаніі, трэцім асобам не ўдалося атрымаць доступ да відэаархіву, уся бібліятэка, у тым ліку карыстальніцкі кантэнт, па-ранейшаму захаваная на сэрвісе. «Цяпер сытуацыя знаходзіцца пад кантролем», — гаворыцца ў апошнім паведамленьні парталу.