Падаткавікі распавялі, колькім «дармаедам» вярнулі выплачаны збор

Больш за 19 тысяч беларусаў, якія выплацілі падатак на дармаедства па дэкрэце № 3, падалі заяўку на вяртанне выплачанага збору. Пра гэта паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка на пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях. Ім вярнулі каля 6 мільёнаў рублёў.

hrosh.jpg

 Амаль усе заявы былі задаволеныя, — удакладніла Святлана Шаўчэнка.
Нагадаем, беларусы, якія заплацілі збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў, маюць права на вяртанне выплачанага збору.
Пра тое, што падатковыя органы пачалі вяртаць грошы тым, хто заплаціў збор за дармаедства, у пачатку ліпеня мінулага года паведаміла Святлана Шаўчэнка.
Нагадаем, 25 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 1, якім прадугледжаны меры па садзейнічанні занятасці насельніцтва. У новы дэкрэт не ўвайшлі нормы аб збіранні з працаздольных непрацуючых грамадзян збору на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў. Пры гэтым асобы, якія раней прызнаныя плацельшчыкамi гэтага збору, вызваленыя ад яго выплаты.
Раней у Мінпрацы распавялі, што пад дзеянне дэкрэта № 1 могуць трапіць каля 250 тысяч беларусаў.
Паводле finance.tut.by