Канапацкая прыедзе ў Слонім, каб гутарыць пра «дармаедаў»

У пятніцу, 16 лютага, у Слонім прыедзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая. Пра гэта Радыё Рацыі паведаміў адзін з кандыдатаў у дэпутаты Слонімскага раённага Савета дэпутатаў, сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесь Масюк.

фота svaboda.org

фота svaboda.org

Па словах Алеся Масюка, дэпутат Ганна Канапацкая з’яўляецца даверанай асобай сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, кандыдатаў у дэпутаты Віктара Марчыка, Паўла Севасцьяна, Міхаіла Сашко, Дзмітрыя Пятруціка і Алеся Масюка.
Сустрэча адбудзецца ў Слонімскім цэнтры культуры, дзе кандыдаты ў дэпутаты сустрэнуцца з выбаршчыкамі.
Падчас сустрэчы дэпутат Ганна Канапацкая і кандыдаты ў дэпутаты Слонімскага раённага Савета дэпутатаў будуць гутарыць пра сённяшні стан эканомікі ў Беларусі, пра рабочыя месцы і заробак, пра адноўлены дэкрэт пра дармаедаў, абмяроўваць іншыя жыццёвыя пытанні, а таксама адкажуць на пытанні выбаршчыкаў.