Паглядзіце, як яскрава беларусы сёння калядуюць (шмат фота і відэа)
Святкуюць не толькі ў Мінску.

Сёння у розных кутках краіны беларусы калядуюць. Некаторыя святкаванні патрапілі ў медыі.
Вось, напрыклад, як весяліліся ў сталічным мікрараёне Масюкоўшчына.

А вось як ладзілі каляднае свята ў раёне Лясны Маладзечна.


А вось яшчэ адзін мінскі двор.
І сталічны мікрараён Брылевічы ўдзельнічае.
Каляды — народнае зімовае свята. Працягваюцца дванаццаць дзён з 24
снежня (6 студзеня) па 6 (19) студзеня — з Каляды да Вадохрышча.
У гадавым коле народных земляробчых абрадаў і свят займала 1-е месца. З усталяваннем хрысціянства прымеркавана да рэлігійных свят Нараджэнне Хрыстова і Хрышчэнне Гасподняе. На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд шчыльна пераплецена з народнымі святочнымі звычаямі.
Для Каляд характэрны тры абрадавыя вячэры (куцці): посная
(вялікая) спраўляецца перад 1-м святочным днём, багатая (тоўстая, шчодрая) з
мяснымі стравамі — у Шчодры вечар (вечар перад Новым годам), посная (галодная,
вадзяная) — перад Вадохрышчам. Наладжвалі
калядаванне, варажба, шматлікія забавы, гульні; спявалі калядныя песні.
Фота і відэа — tut.by, «Белсат», «Баста».