6,5 мільёнаў ці 784 тысячы: дык сколькі ж беларусаў паглядзелі навагодні ТВ-выступ Лукашэнкі?

Хто кажа праўду: дзяржаўнае агентства ці вядомы блогер?



photo_10.webp

Дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА распавяло, што навагодні выступ Аляксандра Лукашэнкі паглядзелі па тэлевізары больш за 6,5 мільёнаў грамадзянаў Беларусі.

6,5 млн чалавек — гэта прыкладна 70% ад усяго насельніцтва Беларусі. Пры гэтым БЕЛТА піша, што падлікі не ўлічваюць тых, хто глядзеў зварот Лукашэнкі ў гасцях, таму «рэальныя паказчыкі» могуць быць яшчэ большыя.

400120400156_161094.jpg

Тым часам тэлеграм-канал блогера Антона Матолька апублікаваў альтэрнатыўную статыстыку са спасылкай на дадзеныя Аператыўна-аналітычнага цэнтра. Па яго звестках, падчас звароту Лукашэнкі дзяржаўныя каналы былі ўключаныя на 784,8 тысячы тэлевізараў. Каб атрымалася колькасць гледачоў, пра якую паведамляе БЕЛТА, перад кожным тэлевізарам у той момант мусіла сядзець у сярэднім па 8 чалавек.