Мікалай Сванідзэ: як палітык Лукашэнка не жылец, але будзе трымацца, пакуль яго падтрымлівае Крэмль

Вядомы расійскі гісторык і журналіст — аб пошуку замены цяперашняму кіраўніку Беларусі.

uzn_1477425429.jpg

— Лукашэнка трымаецца да таго часу, пакуль яго падтрымлівае Крэмль. А Крамлю нявыгадна яго доўга падтрымліваць, — сказаў Сванідзэ ў эфіры «Рэха Масквы», паведамляе «Салідарнасць». — Ён яго будзе падтрымліваць да тых часоў, пакуль не знойдзе яму замену. Знойдзе замену — будзе падтрымліваць замену.

І наступны чалавек пасля Лукашэнкі, вядома, гэта ўжо ў любым выпадку ставіцца не да Лукашэнкі, а да нас. Наступны чалавек, хто б ён ні быў — ён будзе ў досыць прахалодных адносінах з Расіяй. Фактычна гэта будзе сіндром Украіны.

— Ён будзе ў прахалодных адносінах з Расіяй чаму? Таму што не захоча адчуваць такую залежнасць?0

— Не захоча адчуваць такую залежнасць, бо Расія не падтрымала беларускі народ. У сутычцы з дыктатарам. Таму што Расія паступова адвальваецца ад сусветнай супольнасці і навошта таму да яе прыціскацца. Па цэлым шэрагу прычын.

...Ясна, што Лукашэнка як палітык не жылец. Гэта відавочна. З яго карысці як з казла малака. З ім немагчыма ўжо ніякіх дамоваў заключаць, таму што ён жа не прадстаўляе беларускі народ. Таму ён фактычна маральна нелегітымны. Таму з яго карысці ніякай няма.

Значыць трэба шукаць яму замену. Нейкага палітыка, які не выклікаў бы адрыньвання ў беларусаў і ў той жа час быў бы відавочна сімпатычны Крамлю.