Палітычныя спекуляцыі на тэме ўкраінскіх уцекачоў у Беларусі

Напрыканцы лістапада валанцёры міжнароднай выведвальнай супольнасці InformNapalm адзначылі значны інфармацыйны сполах, дзеянне якога працяглы час падтрымлівалася ў расейскіх, беларускіх і ўкраінскіх СМІ.

oon_by_donbas.jpg


Нагодай, якая справакавала штучны ажыятаж, сталася тэма ўкраінскіх уцекачоў і фантастычная лічба — 160 000 — агучаная прадстаўніком Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН у справе ўцекачоў у Мінску. Падчас перыядычнага маніторынгу справаздачаў і статыстыкі афіцыйных дзяржструктураў, які здзяйсняюць валанцёры InformNapalm, былі выяўленыя непраўдзівыя дадзеныя, якія будуць абвергнутыя ў гэтым матэрыяле.

Афіцыйныя дадзеныя, з дапамогаю якіх будзе выкрытая непраўдзівая інфармацыя


Паводле звестак Дэпартамэнта грамадзянства й міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь, на працягу 2014-2015 гадоў для  атрымання статусу ўцекача або дадатковай абароны звярнуліся 1642 грамадзяніна Украіны, з якіх станам на 2015 год дадатковую абарону атрымалі 1089 чалавек і толькі 1 (адзін!) грамадзянін Украіны атрымаў афіцыйны статус уцекача. Абсалютная бальшыня перасяленцаў з Данбаса на тэрыторыі Беларусі маюць статус працоўных мігрантаў, якім улады выдаюць часовы (на год) або сталы від на жыхарства.
Падобных мігрантаў з 1 студзеня 2014 году па 1 ліпеня 2016 году было зарэгістраванае 35157 чалавек (паводле статыстычных дадзеных ДГМ МУС Рэспублікі Беларусь: 1, 2, 3), сярод іх шмат працоўных мігрантаў з усяе Украіны, ня толькі з Данбаса. Таксама неабходна ўлічваць, што некаторыя з іх з'яўляюцца сезоннымі мігрантамі, якія затым вяртаюцца ва Украіну. Паводле пададзенае афіцыйнае інфармацыі ў Беларусі на гэты момант знаходзяцца прыблізна 25-30 тысячаў данбаскіх мігрантаў, але й гэтая колькасць з'яўляецца вельмі значнай, бо след разумець, што гэта не звычайныя перасяленцы — мірныя шахтары й трактарысты, але шмат хто з іх ёсьць шчырымі прыхільнікамі й памагатымі расейска-тэрарыстычных войскаў, носьбітамі агрэсіўнай вайсковай прапаганды.
Ёсць сярод іх і баявікі з значным баявым досведам, для якіх каштоўнасць чалавечага жыцьця й маральныя прынцыпы з'яўляюцца рудымэнтамі. Больш падрабязна пра гэта ў расьледаваньні:
Запамятаем колькасць украінскіх мігрантаў у Беларусі паводле афіцыйных дадзеных — 25-30 тысяч — і пяройдзем непасрэдна да далейшага разгляду інфармацыйнага сполаху і ягонай храналёгіі.

Храналёгія раздзімання «мыльнае бурбалкі»


Першыя факты завышэння дадзеных статыстыкі былі ўжо ў верасні 2014 году, калі прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага Камісара ААН у справе ўцекачоў (УВКУ ААН, UNHCR) Олдрых Андрысек (Oldrych Andrysek) падчас візіту ў Гомельскую вобласць заявіў пра наяўнасць у Беларусі больш за 25 тысячаў украінскіх перасяленцаў. Гэтую інфармацыю тады не пацвердзіў начальнік Дэпартамэнта грамадзянства й міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь Аляксей Бягун, які паведаміў рэальныя дадзеныя:

Ёсць 250 зваротаў для атрымання статусу ўцекача – гэтыя лічбы ёсць. Ну, а астатнія… Напрыклад, больш за 7 тысячаў атрымалі дазвол на працу. Хаця зразумела, што хтосьці яшчэ з мінулага году працуе.


Далей УВКУ ААН працягнула актыўна «раздзімаць мыльную бурбалку», якую вельмі добра відаць з аналізу тае вялікае розніцы між дадзенымі Упраўлення і афіцыйнымі звесткамі дзяржаўных ворганаў Беларусі. Гэтак, у апублікаваным аператыўным аглядзе УВКУ з 2 снежня 2014 году маецца інфармацыя ўжо пра 59 600 украінскіх перасяленцаў, пры гэтым Упраўленне спасылаецца на дадзеныя, атрыманыя нібыта «ад уладаў». Паводле інфармацыі ж афіцыйных беларускіх крыніцаў, пададзенай у гадавой статыстыцы ДГМ МУС Рэспублікі Беларусь, за 2014 год у Беларусь з Украіны прыехалі 17 778 мігрантаў, 664 украінцы зьвярнуліся для надання ім статусу ўцекача або дадатковай абароны.
Вельмі значнае скажэнне інфармацыі адбылося ў 2015 годзе, калі ў аператыўным аглядзе УВКУ ААН з 21 сакавіка — 10 красавіка ў Беларусі фігуравалі ўжо 80 900 украінскіх мігрантаў, інфармацыя пра якіх была зноў пададзеная з спасылкай на нейкія таямнічыя “ўрадавыя крыніцы” Беларусі. Апагей інфармацыйнай спэкуляцыі быў дасягнуты ўвосень 2015 году, калі колькасць з значэння, якое заставалася ўвесь гэты час нязменным з невялікім прыростам у жніўні да 81 600 украінскіх грамадзянаў, раптоўна павялічылася ў аглядзе, пададзеным УКВУ ААН 7 верасьня 2015 году, да 126 450 (!) чалавек. Спасылка на гэтую фантастычную ў кантэксце статыстыкі лічбу зноў пададзеная на «крыніцы ва ўрадзе» і «адпаведныя нацыянальныя ворганы ў справе ўцекачоў».
Працяг расследвання чытайце тут
Падрыхтаваў Дзяніс Івашын, InformNapalm