Палітзняволенай маці пяцярых дзяцей Вользе Залатар прад’явілі яшчэ два абвінавачанні
Сёння ў Мінгарсудзе на закрытым паседжанні разглядзелі скаргу на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай палітзняволенай Вольгі Залатар. З раскладу суда стала вядома, што акрамя арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) яе таксама абвінавачваюць па ч. 1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.6 арт. 16 ч.1 арт.342 КК (пасобніцтва да арганізацыі дзеянняў…), паведамляе «Вясна».
Амаль паўгода маці пяцярых непаўнагадовых дзяцей знаходзіцца за кратамі. Вольгу затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа развярнулі яе машыну і суправадзілі дадому. Там прайшоў ператрус, пасля якога Вольгу забралі ў ізалятар. На волю яна так і не выйшла.
Падтрымайце Вольгу лістамі і паштоўкамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2