Палітзняволеная Ірына Гарашына: У турме ж усё сумна і змрочна. Але сумаваць зусім не варта!

Палітзняволеная Ірына Гарашына даслала вестачку з-за кратаў. 

photo_2021_08_29_10_11_02_1.jpg

Маці дзвюх дачок, настаўніца Ірына Гарашына была асуджаная за тое, што пакідала допісы ў тэлеграм-канале «Мозырь 97», які быў прызнаным «экстрэмісцкім», нагадваюць праваабаронцы.

Ірыне прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч.2 арт. 203 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Суд прызначыў Ірыне 2 гады калоніі. Але за кратамі жанчына не губляе аптымізму.

"Цяпер сяджу ўся цёпла апранутая і захутаная ў пуховую хустку. У камеры не горача, нос халодны, моцна дзьме з вакна. Учора хадзіла на шпацыр, надвор'е па сапраўднаму зімовае! Ішоў снег і было ўсяго пару градусаў марозу. Выдатна!

У турме ж усё сумна і змрочна, як заўсёды. Але сумаваць зусім не варта. Будзе і на нашай вуліцы свята!

Якія яшчэ навіны ў «цямніцы сырой»? Усё па-старому, кожны новы дзень падобны на папярэдні".

Падтрымайце Ірыну лістамі салідарнасці!

Дасылаць Ірыне Гарашынай лісты і паштоўкі можна на адрас: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А