Крымінальную справу супраць «нашаніўцаў» накіравалі ў суд
Крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара «Нашай Н*вы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко накіравалі ў суд, паведамляюць праваабаронцы.

Палітвязням
інкрымінуюць «нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай
асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры».
Па артыкуле, які інкрымінуюць журналістам, прадугледжваецца да 5 гадоў турмы.
Генпракуратура ў сваім тэлеграме патлумачыла, у чым яна ўгледзела парушэнні: «Згодна з матэрыяламі справы, Скурко і Марціновіч, з'яўляючыся службовымі асобамі Выдавецкага прадпрыемства, а Марціновіч — яшчэ і ўласнікам прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, з траўня 2017 года да чэрвеня 2021 года размясцілі ў кватэры, якая належыць Скурко, офісы гэтых арганізацый для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Пры гэтым абвінавачаныя не заключылі дагаворы, якія прадугледжваюць разлікі за жыллёва-камунальныя паслугі па тарыфах для юрыдычных асоб — аплачвалі паслугі па тарыфах для насельніцтва як да жылых памяшканняў, у якіх грамадзяне зарэгістраваныя па месцы жыхарства або знаходжання».