Палітзняволеная Наталля Хершэ — на волі!
Палітзняволеная Наталля Хершэ выйшла на волю. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Швейцарскай Канфедэрацыі Іньяцыа Касіс.
"Наталля Хершэ выйшла на волю сёння пасля 17 месяцаў знаходжання ў
беларускай турме", — напісаў ён у сваім твітары, паведамляе REFORM.by.
Наталлю, якая з’яўляецца грамадзянкай Беларусі і Швейцарыі, сустрэлі брат і амбасадар Швейцарыі ў Беларусі. Наталля вяртаецца ў Швейцарыю.
Іньяцыа Касіс адзначыў: "Я рады, што дыпламатычныя намаганні Швейцарыі акупіліся. Мы з Пасольствам Швейцарыі ў Беларусі працягваем заклікаць да вызвалення ўсіх арыштаваных за ажыццяўленне палітычных і грамадзянскіх правоў".
Нядаўна ў Беларусь прыехала новы пасол Швейцарыі Крысцін Хонэгер-Залатухін. Яна ўручыла копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею.