Палякі расказалі, мігранты з якіх краін штурмуюць мяжу з боку Беларусі

Паведамляецца пра інцыдэнт з кіданнем камянёў.

uvuvcz.jpg

У пятніцу, 7 траўня, беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перасячы 27 чалавек. Пра гэта ў сваім Twitter паведаміла Польская памежная служба.
На ўчастку Чарамха 7 траўня мігранты ​​спрабавалі сілай прарвацца праз беларуска-польскую мяжу. Сярод іх былі грамадзяне Кубы і Малі.
Па словах польскіх памежнікаў, групу з больш за 20 замежнікаў прывезлі з Беларусі на службовых аўтамабілях. Як сцвярджае польскі бок, мігранты з беларускімі сілавікамі закідвалі камянямі польскія памежныя патрулі.
Нагадаем, хаця вострая фаза міграцыйнага крызісу даўно абмінула, а Дзяржпагранкамітэт Беларусі 22 сакавіка аб'явіў, што апошнія мігранты пакінулі лагістычны цэнтр у Брузгах, мігранты ​​па-ранейшаму перыядычна штурмуюць польскую мяжу.
Тым часам Польшча працягвае будаўніцтва бетоннага плота на мяжы з Беларуссю — яго ўжо паспелі пашкодзіць у двух месцах і вырыць падкоп.