За суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі прарвацца 76 мігрантаў
Памежная служба Польшчы паведаміла пра новыя выпадкі парушэння мяжы.

За пятніцу, 6 траўня, спробы нелегальнага перасячэння мяжы Польшчы з тэрыторыі Беларусі здзейснілі 76 замежнікаў, паведамляе Памежная служба Польшчы.
У затрыманых знойдзены ахоўныя пальчаткі і пластыкавыя сцяжкі, якімі яны падвязвалі калючы дрот на лініі мяжы.
Здзейснены тры спробы прарвацца праз мяжу сілай, дадаюць польскія памежнікі. Яны сцвярджаюць, што беларускія памежнікі зноў кідалі ў іх камяні.