Двух беларусаў затрымалі на польска-нямецкай мяжы за перавозку мігрантаў
32-гадовага грамадзяніна Беларусі затрымалі ў горадзе Любань на польска-нямецкай мяжы. Беларус вёз на аўтамабілі трох грамадзян Емена.
Польскія памежнікі высветлілі, што йеменцы ў другой палове
красавіка прыляцелі з Егіпта ў Расію па расійскіх візах і адправіліся ў
Беларусь па інструкцыі правадыра, які звязваўся з імі праз WhatsApp. Па яго
ўказанням яны нелегальна перайшлі беларуска-польскую мяжу 2 траўня. На
тэрыторыі Польшчы ва ўмоўленым месцы іх сустрэў кіроўца-беларус і павёз да
нямецкай мяжы. Кіроўцe і мігрантаў затрымалі ў Любані (Ніжнесылескае
ваяводства), паведамляе Памежная служба Польшчы.
Мігрантаў з Емена змясцілі ў ахоўны цэнтр для замежнікаў на тры месяцы. Беларус можа атрымаць да трох гадоў пазбаўлення волі за садзейнічанне
нелегальнай міграцыі.
Яшчэ аднаго беларуса затрымалі на польска-нямецкай мяжы 3 траўня. 25-гадовы грамадзянін Беларусі і яго 24-гадовая сяброўка з Украіны везлі на машыне трох грамадзян Сірыі. У сірыйцаў былі расійскія візы, яны нелегальна перасеклі беларуска-польскую мяжу і не збіраліся звяртацца за міжнароднай абаронай у Польшчы. Устаноўлена, што беларус прыехаў у Польшчу 2 красавіка. Беларуса і ўкраінку арыштавалі за арганізацыю нелегальнага перасячэння мяжы.
Паводле reform.news.