Польскага дэзерціра Эміля Чэчка пахавалі ў Беларусі
Цела польскага дэзерціра Эміля Чэчка, знойдзенага павешаным у сакавіку, у Польшчу не перадавалі, ён пахаваны ў Беларусі, заявілі ў цэнтры «Сістэмная праваабарона». Пахаванне адбыліся 5 мая.

«Эміль Чэчка пахаваны на польскіх вайсковых могілках у
Даўгінава», — дадалі ў цэнтры.
Нагадаем, 17 сакавіка Следчы камітэт Беларусі паведаміў аб
тым, што Эміль Чэчка знойдзены павешаным па месцы пражывання ў Мінску. СК
разглядае магчымыя версіі таго, што адбылося, у тым ліку гвалтоўны характар
смерці.
Раней польскі салдат перайшоў на тэрыторыю Беларусі і даў мноства інтэрв'ю, дзе распавёў, што польскія памежнікі нібыта расстрэльвалі прама на мяжы і многіх мігрантаў, і валанцёраў, якія ім дапамагалі. І сам ён таксама нібыта здзяйсняў такія забойствы (МУС Польшчы гэта абвергла).
У Польшчы
Чэчка асуджаны па крымінальным артыкуле за здзек і фізічны гвалт над маці. 21
снежня Чэчка былі афіцыйна выстаўленыя абвінавачванні ў дэзерцірстве пры
абцяжваючых абставінах.
Паводле reform.news.