
ААН: колькасць бежанцаў з Украіны набліжаецца да 6 млн
- Замежжа
- 08-05-2022
У якія краіны яны часцей адпраўляюцца?

Па даных на 6 траўня, колькасць бежанцаў з Украіны пасля пачатку вайны склала 5 млн 801,2 тысячы чалавек. Большасць з іх з'ехала ў Польшчу - 3 млн 167,8 тысячы чалавек. Пры гэтым з Польшчы некаторыя ўцекачы адпраўляюцца ў іншыя еўрапейскія краіны.
У Румынію адправілася 857,9 тысячы чалавек, у Венгрыю — 557 тысяч, у Малдову — 453,9 тысячы, у Славакію — 391,6 тысячы.
У Расіі апынуліся 739,4 тысячы чалавек з Украіны, а ў Беларусі — 26,3 тысячы.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: