Украінскае войска мае ўсе шанцы выйсці на мяжу РФ
Гэта вынікае з даклада Інстытута вывучэння вайны (ISW).

У УСУ ёсць усе шанцы выйсці на мяжу РФ. Гэта вынікае з даклада Інстытута вывучэння вайны (ISW). Каб запаволіць контрнаступленне ўкраінскай арміі, расійскія ваенныя вымушаны ўзрываць масты і перакідваць на гэты напрамак новыя сілы.
Расійскія сілы, як паведамляецца, разбурылі тры масты, каб запаволіць прасоўванне ўкраінцаў. Арміі звычайна руйнуюць масты толькі ў тым выпадку, калі яны вырашылі, што хуткім часам не будуць спрабаваць перасячы раку ў зваротным кірунку. Таму малаверагодна, што ў найбліжэйшай будучыні расійскія сілы пачнуць наступаць на вызваленыя ўкраінскімі войскамі паўночна-ўсходнія ўскраіны Харкава.
Украінскі наступ, верагодна, накіраваны на тое, каб выцесніць расійскія войскі з зоны дзеяння артылерыйскага агню ў Харкаве і выйсці на мяжу Белгарадскай вобласці Расіі. Сілы РФ могуць быць не ў стане прадухіліць выхад украінскіх войскаў да мяжы з Расіяй, нават з дадатковым падмацаваннем, гаворыцца ў дакладзе.