Польская амбасада ў Мінску не атрымлівала інфармацыі аб пахаванні Эміля Чэчкі

Эміль Чэчка быў знойдзены павешаным 17 сакавіка 2022 году.

Эміль Чэчка

Эміль Чэчка

Польская амбасада ў Менску сцвярджае, што не атрымлівала ніякай інфармацыі аб пахаванні дэзерціра Эміля Чэчкі.
Эміль Чэчка быў знойдзены павешаным 17 сакавіка 2022 году. Пахавалі яго толькі 5 траўня на польскіх ваенных могілках у Долгінаве пад польскім нацыянальным сцягам і побач з жаўнерамі, якія загінулі ў баях з бальшавікамі ў 1919 годзе, што выклікала галасы абурэння.
Дзмітрый Белякоў, дырэктар праўладнага аб'яднання «Сістэмная праваабарона» заявіў, што польская амбасада нібы адмовілася супрацоўнічаць у арганізацыі пахавання. Журналісты патэлефанавалі ў польскую амбасаду ў Менску і запыталіся, ці гэта праўда. «Мы не атрымлівалі інфармацыі аб запланаваным пахаванні нашага памерлага грамадзяніна Эміля Чэчкі», – адказалі там.