Памятаеце падлеткаў, якія залілі газіроўкай Вечны агонь? Ім пагражае да шасці гадоў зняволення
Пару дзён таму мы распавядалі пра гродненскіх падлеткаў, якія залілі напоем Вечны агонь. Спачатку іх проста затрымалі, а потым правялі яшчэ і паказальнае затрыманне пры навучэнцах ліцэя і школьніках.
Пракуратура Гродна пры навучэнцах Гродзенскага дзяржаўнага
прафесійнага ліцэя будаўнікоў №1 і СШ №39 санкцыянавала заключэнне пад варту
падлеткаў 14 і 15 гадоў. Ім інкрымінавана злоснае хуліганства (ч.2 арт.339 КК). Абодвух пакінулі пад вартай.
Падлеткі ўвечары 15 кастрычніка патушылі вечны агонь у парку
Жылібера. Адзін з іх заліў агонь на Брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан
напоем, другі — зняў на мабільны тэлефон і выклаў у інтэрнэт.
Затрыманым пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, паведамляюць праваабаронцы.