У Гродне затрымалі школьнікаў. Яны залілі напоем Вечны агонь
У Гродне затрымалі двух школьнікаў, якія залілі напоем Вечны агонь. На абодвух завялі крымінальную справу, паведамляе «Б*лсат» са спасылкай на праўладныя каналы.
Але гэтага сілавікам падалося мала. Яны намякаюць, што «затрымаюць»
хлапцаў яшчэ раз — паказальна, у іх школе.
Сілавікі апублікавалі відэа, якое нібы падлеткі самі выклалі
ў інтэрнэт. Падлеткаў змясцілі ў ізалятар. Паведамляецца, што на абодвух завялі
крымінальную справу за злоснае хуліганства.
Таксама сілавікі намякнулі, што «працэдура заключэння пад
варту пройдзе ў іх школе», відавочна плануюць зрабіць з гэтага паказальнае
«шоу».