Памятаеце жанчыну, якая прыйшла ў міліцыю, каб паскардзіцца на крадзёж, і выказался пра Лукашэнку? Пасадзілі
Жыхарка Светлагорскага раёна месяц таму пайшла ў міліцыю падаваць заяву аб крадзяжы, не стрымалася і абразіла Лукашэнку. Суд Светлагорскага раёна вынес прысуд жыхарцы вёскі Стракавічы Наталлі Леановіч, абвінаваціўшы яе ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК). Справу разглядала суддзя Галіна Гулевіч, паведамляюць праваабаронцы.
Судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме ў памяшканні
былога прафесійнага ліцэя хімікаў, дзе часова размяшчаецца раённы суд.
Пра Леановіч вядома, што яна пайшла падаваць заяву ў міліцыю
на крадзёж, які сапраўды меў месца, а нападпітку выказала ў аддзеле ўсё, што
думае пра Лукашэнку. Супрацоўнікі міліцыі завялі на яе крымінальную справу.
У выніку, суд прысудзіў ёй пазбаўленне волі тэрмінам на
адзін год і шэсць месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама суд пастанавіў
накіраваць яе на прымусовае лячэнне ад алкагалізму.