Жанчына прыйшла ў міліцыю, каб заявіць аб крадзяжы, і апынулася ў ІЧУ за абразу Лукашэнкі
45-гадовая жыхарка вёскі Стракавічы Светлагорскага раёна падала ў міліцыю заяву аб крадзяжы грошай. Пасля выказванняў у РАУС супраць яе распачалі крымінальную справу аб абразе Лукашэнкі (артыкул 368 КК Беларусі), паведамляе адзін з праўладных каналаў.
![800px_strakaviczy._svetlahorski_rajon__01_.jpg 800px_strakaviczy._svetlahorski_rajon__01_.jpg](/img/v1/images/800px_strakaviczy._svetlahorski_rajon__01_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Жыхарка Стракавічаў патэлефанавала ў міліцыю і заявіла, што
яе знаёмая, з якой яны разам распівалі спіртное, скрала ў яе грошы. Жанчыну
прывезлі ў РУУС.
«У аддзеле вяскоўка праявіла сябе ва ўсёй красе:
палівала брудам супрацоўнікаў, патрабавала папаліць, брыдкасловіла і ў выніку ў
прысутнасці супрацоўнікаў некалькі разоў абразіла прэзідэнта», — гаворыцца ў паведамленні канала.
У відэа з камер назірання ў РАУС жанчына кажа: «Давайце, напішыце пратакол, што я на Лукашэнку сказала», — пасля гэтага на частцы яе слоў знікае гук. У роліку жыхарка Страковічаў прамаўляе прозвішча Лукашэнкі некалькі разоў. Зараз жанчына знаходзіцца ў ІЧУ.