Памёр кіраўнік БелаПАН Алесь Ліпай
Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў журналіст Андрэй Аляксандраў.
Партал NAVINY.BY паведаміў, што апошнія два дні Ліпай лячыўся ў 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.
Пахаванне пройдзе 26 жніўня ў Рудзенску.
Нагадаем, 12 чэрвеня 2018 г. была распачатая крымінальная справа ў дачыненні да Алеся Ліпая. Кіраўніка аднога з ключавых незалежных медыяў у Беларусі абвінавачвалі ў наўмысным ухіленні ад выплаты падаткаў. Хаця Ліпай не толькі задэклараваў даходы, але і цалкам сплаціў ўсю суму налічаных падаткаў і пені. Нягледзячы на гэта, справа была ўзбуджаная, у Ліпая быў зроблены вобыск і накладзены арышт на яго маёмасць, а таксама вынесена пастанова аб прымяненні ў дачыненні да яго працэсуальнага прымусу ў выглядзе абмежавання на выезд з Беларусі.