У Мінску развітваюцца з Алесем Ліпаем
У Мінску развітваюцца з Алесем Ліпаем — журналістам, паэтам, заснавальнікам і дырэктарам першага незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Жалобная цырымонія адбываецца ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага (зала №1). Там збіраюцца сваякі, сябры, калегі Алеся, а таксама неабыякавыя людзі.

Першапачаткова планавалася, што развітанне адбудзецца ў суботу ўвечары ў Свята-Міхайлаўскім праваслаўным прыходзе, аднак пазней сваякі памерлага вырашылі перанесці цырымонію на Альшэўскага, бо храм мог не змясціць усіх, хто захацеў бы прыйсці.
Развітанне працягнецца да 12.00, пасля труну з целам перавязуць у Рудзенск, дзе Алеся пахаваюць побач з маці і сястрой.
Алесь Ліпай памёр 23 жніўня, яму было 52 гады. Апошнім часам ён сур’ёзна хварэў.
Паводле euroradio.fm