Парашэнка прызначыў пажыццёвую выплату бацькам Жызнеўскага

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заснаваў пажыццёвую стыпендыю бацькам героя Нябеснай cотні грамадзяніна Беларусі Міхаіла Жызнеўскага.



ai_167293_aux_head_poroh_i_nina_zhiznievskaja_360.jpg

Пра гэта ён сказаў сёння на сустрэчы з сем'ямі герояў Нябеснай cотні, паведамляе ўкраінская служба BBC са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта Украіны.
Міхаіл Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 падчас процістаяння пратэстоўцаў з сілавікамі на вуліцы Грушэўскага. Актывіст атрымаў агнястрэльнае раненне ў сэрца. Пахаваны пад Гомелем.
26 лістапада на вул. Грушэўскага ў Кіеве ў ягоны гонар быў усталяваны мемарыял.
28 лістапада 2014 года Жызнеўскі быў узнагароджаны Ордэнам Героя Нябеснай сотні пасмяротна, які прэзідэнт Украіны ўручыў ягоным бацькам.
Паводле Хартыі'97