Партыя БНФ можа застацца без офіса

Партыя БНФ можа застацца без офіса, калі Мінгарвыканкам не падоўжыць арэнду.

kastusiou_1912.jpg

Праўда, у каментары «Беларускаму партызану» кіраўнік партыі Рыгор Кастусёў выказаў надзею, што ўсё будзе добра.
Цяпер у партыі скончыўся трохгадовы тэрмін арэнды памяшкання. Сама арганізацыя мае фінансавыя праблемы: напрыклад, у верасні ў офісе на некалькі дзён адключалі электрычнасць за пазыкі. Тым не менш ПБНФ падала дакументы на працяг арэнды памяшкання па вуліцы Чарнышэўскага, 3.
Арэнда офіса каштуе партыі каля 1000 долараў штомесяц плюс камунальныя паслугі — агулам выходзіць каля паўтары тысячы долараў.
На цяперашні час партыя аплаціла арэнду за рэгіянальныя офісы — у Магілёве, Віцебску і Гродне. «Але пэўнае фінансавае напружанне застаецца. З пачатку гэтага года павысіліся кошты на камунальныя паслугі. А нашы фінансавыя магчымасці, на жаль, не палепшыліся. Людзі, якія нас падтрымлівалі, таксама апынуліся ў складанай сітуацыі. Таму хоць самыя вострыя пытанні мы закрылі, фінансавае пытанне застаецца надзвычай актуальным», — тлумачыць Кастусёў.
Паводле euroradio.fm