Ехала пасажырам у машыне з налепкай «Пагоні» на багажніку — гэта пікет!
«Пікетавала налепкай з "Пагоняй" на багажніку машыны, якая яе падвозіла», — за гэта жанчыну арыштавалі на 12 сутак.
![Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота](/img/v1/images/oytyushkevich_10.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота
Суд Першамайскага раёна сёння, 26 сакавіка, пакараў арыштам на 12 сутак 54-гадовую Святлану Чарняўскую, паведамляюць праваабаронцы.
Згодна з пратаколам, Святлана Чарняўская «пікетавала шляхам размяшчэння налепкі з гербам "Пагоня" на багажніку аўтамабіля, на якім яе падвозілі».
Жанчына на судзе растлумачыла, што яе падвозіў знаёмы. Калі яна сядала ў машыну, то не бачыла аніякай налепкі. У машыне з ёй ехалі яшчэ чатыры чалавекі. Каля філармоніі машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ і ўсіх адвезлі ў РУУС для ўстанаўлення асобы. Там на Святлану і скалі пратакол па арт. 24.23 КаАП.
Суддзя Чараповіч прызнала Святлану вінаватай і асудзіла на 12 сутак арышту.