Пасля 7 сутак арышту Ігара Ледніка асудзілі яшчэ на 15

Намесніка старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі БСДП Ігара Ледніка ўчора затрымалі і асудзілі на 15 сутак арышту, паведамляюць праваабаронцы.

photo_2021_12_03_19_03_16.jpg

Дагэтуль ён адседзеў 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
18-га лістапада Ігар Леднік напісаў, што яго хочуць прыцягнуць да адказнасці за допіс у ФБ з закрэсленымі выявамі фашысцкай і савецкай сімволік.
З 19-га лістапада сувязь з ім знікла.