Пасля свята 25 сакавіка
Людзей на святкаванні Дня Волі каля Акадэміі навук было столькі, колькі было. Людзей, для якіх гэты дзень з’яўляецца сапраўдным святам — беларускай дзяржаўнасці, беларускага адраджэння, беларускай мовы, беларускай гісторыі, беларускай надзеі на добрую будучыню. Выбітным днём у шэрагу звычайных.
Людзей на святкаванні Дня Волі каля Акадэміі навук было столькі, колькі было. Людзей, для якіх гэты дзень з’яўляецца сапраўдным святам — беларускай дзяржаўнасці, беларускага
адраджэння, беларускай мовы, беларускай гісторыі, беларускай надзеі на добрую будучыню. Выбітным днём у шэрагу звычайных.
Большая частка з прысутных — маладыя людзі да 30–35 гадоў. Але былі, як заўжды, і людзі сталага веку. З прыязнымі ўсмешкамі, адкрытымі поглядамі. Як мала іх засталося… А
памятаеце, колькі іх было 5–10 гадоў таму? Шмат хто адышоў у лепшы свет, шмат хто ўжо нямоглы, каб прыйсці на свята. Але тыя, хто яшчэ мае сілы, — былі тут.
І менавіта ім усім мне хацелася б сказаць словы шчырага захаплення і ўдзячнасці за тое, што яны захавалі гэта свята, захавалі памяць пра тых, хто змагаўся за свабодную, вольную, дэмакратычную
Беларусь. Ім, якія без прымусу, па поклічу душы, штогод адкрыта святкавалі гэты дзень. У любое надвор’е, пад пагрозай рэпрэсій. Святкавалі і адстаялі. Перадалі эстафету маладзейшым. І ўжо
відавочна, што са зменай пакаленняў гэта свята не знікне са свядомасці новых пакаленняў.
Вольга Полазава, Мінск