Пастухоў: «Калі не ведаеш, што рабіць, дзейнічай паводле закону»

Тое, што законы ў Расіі не выконваюцца, прычым у першую чаргу тымі, хто павінен забяспечваць іх выкананне, ніякім чынам не з'яўляецца падставай для таго, каб ігнараваць іх існаванне, разважае гісторык і палітолаг Уладзімір Пастухоў у сваім тэлеграм-канале.

sakavik_2021__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__4__logo_logo.jpg

Не самае галоўнае на сёння, але дзіўнае.

Як толькі навіна пра смерць Навальнага была публічна агучаная, у палітычны парадак дня ўвайшло асобным пунктам пытанне аб тым, што яго смерць носіць гвалтоўны характар, — гэта значыць аб тым, што ён быў забіты. 

Па сутнасці, спрэчка ішла толькі аб тым, ці было гэта наўмыснае забойства з ускосным намерам з прычыны катаванняў (калі заказчык ведаў або павінен быў ведаць пра магчымы надыход такога наступства катаванняў, як смерць, і дапускаў яе), ці гэта было забойства з прамым намерам (калі заказчык ведаў і хацеў смерці Навальнага). У гэтым я нічога дзіўнага не бачу.

Дзіўным мне ўяўляецца іншае. А менавіта тое, што гэтая тэма не стала часткай юрыдычнай позвы, прынамсі публічна. 

Пры наяўнасці падазрэнняў у забойстве, усё роўна якім менавіта чынам яно было здзейснена, першым і вельмі важным крокам з'яўляецца ініцыяванне расследавання шляхам падачы заявы аб узбуджэнні адпаведнай крымінальнай справы. 

Глядзіце таксама

Аднак пра такі зварот ад імя чальцоў сям'і Навальнага (а толькі яны маюць сёння безумоўнае права накіраваць у праваахоўныя органы такую заяву) нічога невядома. 

Я дапускаю, што такая заява была пададзеная непублічна. Але ў такім выпадку яна не зможа адыграць той ролі, якую можа і павінна адыграць згуляць, таму што ціха пададзеная заява гэтак жа ціха будзе пахаваная.

Тое, што законы ў Расіі не выконваюцца, прычым у першую чаргу тымі, хто павінен забяспечваць іх выкананне, ніякім чынам не з'яўляецца падставай для таго, каб ігнараваць іх існаванне. 

Так, тут сёння бой ідзе не на роўных, але ён усё роўна ідзе. У рамках барацьбы за ўзбуджэнне крымінальнай справы можна патрабаваць прыняцця мер да захавання доказаў, у тым ліку і ў першую чаргу — усіх запісаў з відэарэгістратараў калоніі, усіх вохраўскіх рапартаў, усёй аператыўнай справаздачнасці, усёй медыцынскай дакументацыі. 

Глядзіце таксама

Невыкананне гэтых патрабаванняў — і ёсць прававая платформа для будучай доўгатэрміновай сутычкі за ісціну.

Толькі дзякуючы таму, што ў справе аб гібелі Сяргея Магніцкага такая заява была пададзеная практычна неадкладна, і таму, што гэта было зроблена ў рэжыме максімальна даступнай публічнасці, сям'і і сябрам Сяргея Магніцкага ўдалося прадухіліць поўнае знішчэнне доказаў. 

Верым мы ў правасуддзе ці не верым, не мае значэння. Ніхто не вызваляе ад абавязку адпрацоўваць пратакол дзеянняў. 

Рабі, што мусіш, і хай будзе, што будзе. Зрэшты, за чвэрць стагоддзя адвакацкай практыкі я перарабіў гэтую формулу пад сябе і пад краіну родную: «Калі не ведаеш, як паступаць, дзейнічай па законе». Закон патрабуе адпрацаваць пратакол узбуджэння крымінальнай справы аб забойстве Навальнага на ўсе 100%.