Паўлу Севярынцу вынеслі новы прысуд
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца7 красавіка асудзілі за акцыю салідарнасці ля КДБ увечары 31 сакавіка. Суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла яму штраф у 50 базавых велічынь (1150 рублёў).
Як паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец, асудзілі яго раніцай у Цэнтральным судзе, без папярэджанняў, у экстранным парадку выклікаўшы адваката.
Нагадаем, што ў дачыненні сустаршыні БХД таксама распачатая справа за тое, што ён 30 сакавіка сустракаў людзей з ЦІП на Акрэсціна. Апроч таго, Павел Севярынец не выключае і новых справаў за Курапаты.
Калі нічога новага не адбудзецца, то яго мусяць вызваліць 10 красавіка а 19:00.
bchd.info