Ператрус у фермера, якога раней здымаў у сваім сюжэце Сяргей Ціханоўскі

У вёсцы Прудок Мазырскага раёна сярод ночы супрацоўнікі праваахоўных органаў уварваліся ў гаспадарку фермера, дзе Сяргей Ціханоўскі запісваў жартоўнае «інтэрв’ю прыкарытнікаў».

file_797.png

Як перадае «Палеская Вясна», фермер Аляксандр Сіраш сказаў праваабаронцам, што да яго ў дом уначы ўварвалася шмат супрацоўнікаў праваахоўных органаў і пачалі рабіць ператрус. Усё пераварочваюць дагары нагамі. Паведамляецца таксама пра запужванне жанчын. У дзіцяці гвалтам адабралі тэлефон.
Таксама з Мазыра паведамляюць пра затрыманне Аляксандра Цуканава, аўтара YouTube-канала «Мозырь для жизни», які толькі 2 чэрвеня вызваліўся пасля адбыцця 25 сутак арышту за ўдзел у сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім у Мазыры 3 траўня.
Таксама затрыманы сябар Цуканава, які прыходзіў падтрымаць Аляксандра на судзе і сустракаў яго падчас вызвалення ў ІЧУ. Улады працягваюць ціск на паплечнікаў і сяброў Ціханоўскага, які сам знаходзіцца ў зняволенні, на яго пачата крымінальная справа. Праваабаронцы ўжо назвалі Ціханоўскага палітвязнем, справа на яго відавочна палітычна матываваная.
racyja.com