Ператрус у рэдакцыі «Ганцавіцкага часу» праводзілі супрацоўнікі ДФР
Сённяшні ператрус у рэдакцыі рэгіянальнага выдання «Ганцавіцкі час» праводзілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, паведамляе «Першы рэгіён». Канфіскавалі флэшку і некаторыя дакументы.

Па прыблізных падліках за год у рэдакцыі і ў супрацоўнікаў прайшло больш за 15 ператрусаў і аглядаў.
Папярэдні раз супрацоўнікі ДФР прыходзілі ў рэдакцыю з ператрусам 5 кастрычніка. Тады забралі кампутарную тэхніку, якую дагэтуль не вярнулі. Да гэтага ў рэдакцыі і ў работнікаў быў шэраг ператрусаў летам. Тады апаратуру канфіскоўвалі супрацоўнікі КДБ. Работнікам выдання казалі, што яны праходзяць у якасці сведак. У канцы лістапада ўсю тэхніку вярнулі.