Беларусь на пятым месцы ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў

Камітэт у абарону журналістаў (CPJ) апублікаваў даклад, у якім адзначаецца, што колькасць журналістаў за кратамі сёлета дасягнула гістарычнага максімуму.

23e9c4ab_fd42_48ee_ae7e_d1ba4366510b_w1023_r1_s.jpg

«Выкарыстоўваючы новыя законы аб тэхналогіях і бяспецы, рэпрэсіўныя рэжымы ад Азіі да Еўропы і Афрыкі жорстка абрынуліся на незалежную прэсу», — гаворыцца ў дакладзе.

Паводле CPJ, па стане на 1 снежня за 2021 год у свеце 19 журналістаў былі забітыя за сваю працу, а 293 журналісты знаходзяцца за кратамі. Колькасць зняволеных большая, чым у любы з папярэдніх гадоў, калі арганізацыя вяла свае падлікі.

Найбольш зняволеных журналістаў у Кітаі — 50. Беларуская асацыяцыя журналістаў налічыла 31 зняволенага ў Беларусі журналіста. Гэта пяты паказчык у свеце.

Паводле «Нашай Нівы».