На былую журналістку «Еўрарадыё» завялі крымінальную справу за дачыненне да «экстрэмісцкага» каналу

Былая журналістка «Еўрарадыё» Юлія Матузава напісала ў твітары аб крымінальнай справе за дачыненне да каналу «Карнікі Беларусі». У доме яе бацькоў правялі вобшук, паведамляе БАЖ.

noxcq_bbrm4.jpg

«Сёння раптам а 8 раніцы да бацькоў у Наваполацк прыйшла міліцыя. Кажуць, на вашу дачка адкрыта крымінальная справа за дачыненне да каналу «Карнікі Беларусі». Я на яго і не падпісана нават была. Ну і не адпраўляла, вядома, нічога», — распавяла Матузава, якая зараз знаходзіцца за межамі Беларусі.

22 сакавіка 2021 года тэлеграм-канал «Карнікі Беларусі» ўнеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».