
Каця Глогер адзначыла, што ўзнагарода з'яўляецца знакам глыбокай
павагі да працы Марыны Золатавай як выдатнага журналіста.
«Яна ўручаецца за неўтаймоўную мужнасць Марыны і
перакананасць у тым, што незалежная журналісцкая праца можа змяніць нешта да
лепшага, за яе ўклад у дэмакратыю, якая немагчымая без свабоды прэсы», —сказала
Глогер.
Марына Золатава з траўня 2021 года знаходзіцца ў СІЗА. Яе абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. 18 мая ДФР КДК прыйшоў з ператрусамі ў рэдакцыю T*T.by, дадому да некаторых супрацоўнікам. Доступ да партала быў заблакаваны Мінінфармам, пазней улады прызналі сайт, а таксама ўсе сацсеткі выдання экстрэмісцкімі матэрыяламі. Усяго па справе было затрымана 15 чалавек, 11 дагэтуль пазбаўленыя волі, усе яны прызнаныя палітвязнямі, адзначае reform.by.