Журналіста Сяргея Сацука прызналі палітычным зняволеным

8 снежня быў у чарговы раз затрыманы журналіст-расследвальнік, рэдактар беларускага партала «Ежедневник» (ej.by) Сяргей Сацук. У гэты ж дзень у яго прайшоў вобшук і адбыўся допыт у Следчым камітэце. Сайт ej.by быў заблакаваны.

_bun_nn_20200406_4198_hirp1.jpg

Пасля допыту па старой справе паводле артыкула 430 Крымінальнага кодэксу («Атрыманне хабару») Сяргея Сацука ўзялі пад варту. Яго ўзялі пад варту ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага ў Мінску.

Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Сяргей Сацук вядомы як журналіст і рэдактар, які займаецца журналісцкімі расследаваннямі. Адным з яго гучных расследаванняў была серыя публікацый аб карупцыі ў сістэме аховы здароўя Беларусі. За некалькі дзён да затрымання Сяргея Сацука «Ежедневник» пачаў праект па асвятленні спраў беларускіх «тэрарыстаў».

Паводле «Нашай Нівы».