Першыя ў Беларусі гарадскія Wi-Fi-аўтобусы з'явіліся ў Гомелі

Упершыню ў Беларусі ў гарадскім грамадскім транспарце з'явіўся бясплатны інтэрнэт. Пілотны праект рэалізаваны ў Гомелі, дзе па гарадскіх маршрутах пусцілі аўтобусы з Wi-Fi-доступам для пасажыраў.

Ілюстрацыйнае фота, крыніца myfin.by

Ілюстрацыйнае фота, крыніца myfin.by


На першым этапе Wi-Fi з'явіўся ў 20 аўтобусах, якія курсуюць ў Гомелі па самым працялым аўтобусным маршруце №17 «мікрараён Клянкоўскі — Медгарадок». Адначасова карыстацца бясплатным інтэрнэтам змогуць да 80 пасажыраў. Бясплатны інтэрнэт будзе даступны на працягу ўсяго маршруту руху аўтобуса.
Прапускной здольнасці хопіць, каб праверыць пошту, напісаць сябрам у сацсетках і пераслаць фатаграфію, паведамляецца на сайце кампаніі.
Каб скарыстацца бясплатным інтэрнэтам, пасажырам трэба прайсці ідэнтыфікацыю. На нумар тэлефона карыстальніка прыходзіць SMS з кодам, які трэба ўвесці ў пазначаны радок на адмыслова распрацаваным партале аўтарызацыі.

Пілотны праект рэалізаваны ААТ «Гомельаблаўтатранс» і кампаніяй velcom. Партнёрам velcom для арганізацыі Wi-Fi-рашэння з'яўляецца Cisco —  сусветны лідар у вытворчасці якаснага абсталявання (роутэраў) для маршрутызацыі.
У бліжэйшы час у Гомелі з'явяцца яшчэ каля 100 Wi-Fi-аўтобусаў. Пасля на бясплатны інтэрнэт у грамадскім транспарце, магчыма, пяройдуць і іншыя гарады. Кампанія velcom сцвярджае, што гатова прапанаваць праверанае інавацыйнае рашэнне транспартным перавозчыкам па ўсёй краіне, зрабіўшы гэтую з'яву масавай.